Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Інфармацыйна-прававы цэнтар

Ігар Леднік

Людміла Шчарбакова

Ірына Палядава
Структурнае аздзінка Свабоднага прафсаюзу Беларускага, прытрымліваючаяся ў сваёй дзейнасьці Cтуту СПБ, Канстытуцыяй і законамі РБ.
Ініцыятарам стварэньня ІПЦ выступіў Ігар Леднік, старшыня першаснай арганізацыі прадпрыймальнікаў і асобаў, працуючых па найме ў г.Барысаве.
Структура інфармацыйна-прававога цэнтру:

ІПЦ дзейнічае ў рамках дзьвух арганізацыяў:
  • Барысаўскі прафсаюз прадпрыймальнікаў і асобаў, працуючых па найме (першасная арганізацыя Свабоднага Прафсаюзу Беларускага);
  • Беларуская арганізацыя працоўных жанчын г.Барысава;

Асобы:
  • Леднік Ігар - старшыня, старшыня СПБ;
  • Шчарбакова Людміла - каардынатар,
    старшыня БАПЖ;
  • Палядава Ірына - юрыст

Задачы й пэрспэктывы цэнтру:
  • падвышэньне прававой сьвядомасьці грамандзянаў шляхам правядзеньня кансультацыяў, сэмінараў, распаўсюджаньне выданьняў, утрымліваючых юрыдычныя парады й рэкамэндацыі;
  • усебаковая дапамога й садзейнічаньне грамадзянам й працоўным калектывам у адстойваньні сваіх правоў і інтарэсаў;
  • абарона парушаных правоў (грамадзянскіх, працоўных, жыльлёвых і г.д.) як юрыдычна, дык і з дапамогаю СМІ;
  • садзейнічаньне росту колькасьці чальцоў СПБ (як прадпрыймальнікаў, так і асобаў, працуючых па найме);
  • стварэньне новых структураў (першасных арганізацыяў) на заводах, фабрыках, прадпрыемствах усіх формаў уласнасьці, ва ўстановах і грамадзкіх арганізацыях;
  • арыентацыя насельніцтва гораду (і дзяржавы) у напрамку патрабаваньня сваіх законных правоў, выпрацоўкі актыўнае грамадзянскай пазыцыі;
  • абарона правоў і інтарэсаў прадпрыймальнікаў ў іх адносінах зь дзяржаўнымі органамі й ўладай;
  • аб'яднаньне усіх сацыяльных слаёў насельніцтва вакол ідэі падвышэньня агульнага ўзроўню жыцьця шляхам развіцьця прадпрыймальніцтва, будаваньня нармальных рынкавых зносінаў, стварэньня прававой дзяржавы

Кантакты:
222120, г.Барысаў, Чапаева 13-1а;
тэл.: (01777)35542
Сайт управляется системой uCoz